/files/01620/img/IMG_0407-1.jpg Аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” - Архив новостей - Центр туризма и краеведения детей и молодежи Солигорского района

Аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”

28.02.2024

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні мерапрыемстваў раённага этапу рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

 

 Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг. з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) праводзяцца:

  • рэспубліканскі конкурс юных геолагаў;
  • раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць»;
  • раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка».

1.2. Арганізатарам правядзення раённага этапу Акцыі з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі Салігорскага райвыканкама. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Салігорскага раёна».

1.3. Для правядзення мерапрыемстваў Акцыі на раённым этапе ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт).

Аргкамітэт:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне мерапрыемстваў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб мерапрыемствах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу мерапрыемстваў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы мерапрыемстваў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі мерапрыемстваў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі мерапрыемстваў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

Для падвядзення вынікаў мерапрыемстваў Акцыі ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў мерапрыемстваў Акцыі;

прадстаўляе выніковыя пратаколы мерапрыемстваў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі мерапрыемстваў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

  1. Асаблівасці правядзення мерапрыемстваў Акцыі

2.1. Рэспубліканскі конкурс юных геолагаў

2.1.1. Рэспубліканскі конкурс юных геолагаў (далей – конкурс) праводзіцца з лютага па красавік 2024 года.

2.1.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання павагі да прыроднай спадчыны роднага краю і беражлівых адносін да яго багаццяў.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

стварэнне ўмоў для развіцця геалагічнага руху сярод навучэнцаў;

выяўленне ведаў юных геолагаў, іх практычных уменняў і навыкаў самастойнай даследчай дзейнасці геалагічнай накіраванасці;

павышэнне прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню адносна прыродакарыстання і экалагічнай бяспечнай жыццядзейнасці;

выяўленне навучэнцаў, якія матываваны на вывучэнне геалагічных дысцыплін на павышаным узроўні;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

2.1.3. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 8–11 класаў, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах геалагічнай накіраванасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (не больш 2-х навучэнцаў ад установы).

Конкурс праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме ў адзін этап – рэспубліканскі, у тры туры – адборачны, практычны і заключны.

Для ўдзелу навучэнцаў у конкурсе ўстановы адукацыі да 11 сакавіка 2024 года запаўняюць заяўку на ўдзел, якая размешчана на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/) у афішы мерапрыемства.

Першы тур (адборачны) праводзіцца ў дыстанцыйнай форме 21 сакавіка 2024 года з 11.00 (на працягу адной гадзіны). У першым туры навучэнцам неабходна выканаць тэставыя заданні, якія могуць уключаць пытанні па наступных тэмах: геалагічная будова Беларусі, фарміраванне крышталічнага падмурка, тэктанічная структура, агульная характарыстыка платформеннага чахла, геамарфалогія, гідрагеалогія, мінералы і горныя пароды, карысныя выкапні, геалагічныя помнікі прыроды Беларусі.

Спасылка з доступам да тэста будзе размешчана на платформе «Патриот.by» за гадзіну да пачатку тэста ў (з 10.00 гадзін).

Тэставыя заданні выконваюцца навучэнцамі адначасова ў прызначаны час (у 11.00). Па заканчэнні часу доступ да тэста будзе адмоўлены. Па выніках першага тура, 30 навучэнцаў, якія набяруць вышэйшы бал, будуць адабраны для ўдзелу ў другім туры конкурсу. Спіс з вынікамі будзе размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/ ) 22 сакавіка пасля 15.00.

Другі тур (практычны) адбудзецца з 25 па 29 сакавіка 2024 года і будзе складацца з практычных заданняў. Заданні накіраваны на геалагічнае даследаванне малой радзімы, яе геамарфалагічных асаблівасцей, наяўнасці геалагічных працэсаў на тэрыторыі пражывання ўдзельнікаў конкурсу, а таксама на выяўленне эколага-геалагічнага стану мясцовасці, унясенне прапаноў і (ці) рэкамендацый па папярэджванні негатыўных наступстваў дзейнасці чалавека ці прыродных праяўленняў.

Заданні да практычнага тура будуць высланы на электронную скрыню кожнаму яго ўдзельніку ў дзень пачатку тура, 25 сакавіка да 10.00.

Выніковыя конкурсныя матэрыялы ўдзельнікаў практычнага тура дасылаюцца на e-mail: krajaznaucy@mail.ru 29 сакавіка да 15.00. Работы, якія будуць дасланы пазней 15.00 разглядацца не будуць. Вынікі практычнага тура будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/) 1 красавіка пасля 16.00.

Па выніках практычнага тура 10 удзельнікаў, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, будуць адабраны для ўдзелу ў трэцім (заключным) туры конкурсу.

Трэці (заключны) тур пройдзе 3 красавіка 2024 года з 15.00 у форме «бліц-апытання» у анлайн фармаце на платформе zoom. Спасылка для падключэння будзе папярэдне даслана на электронныя скрыні ўдзельнікаў заключнага этапу конкурсу.

«Бліц-апытанне» будзе складацца з пытанняў, якія тычацца геалагічных асаблівасцей Беларусі (для ўсіх удзельнікаў аднолькавыя пытанні), а таксама пытанняў, якія будуць сфармуляваны па матэрыялах практычных заданняў другога тура конкурсу (для кожнага ўдзельніка аднолькавая колькасць пытанняў адносна уласнай практычнай работы).

2.1.4. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць вызначаны па найбольшай колькасці балаў заключнага тура.

Колькасць прызавых месцаў: I месца – два, II месца ‒ тры, III месца ‒ чатыры.

2.2. Раённы этап рэспублікансквага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць»

2.2.1. Раённы этап рэспубліканскага конкурса «Праз мінулае ў сучаснасць» праводзіцца з лютага па жнівень 2024 года.

2.2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнага ўзбагачэння праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да дзейнасці, накіраванай на даследаванне і папаўненне летапісу ўстановы адукацыі;

пашырэнне гісторыка-летапіснага кругагляду навучэнцаў;

адраджэнне і перайманне традыцый установы адукацыі;

умацаванне сувязяў паміж рознымі пакаленнямі навучэнцаў установы адукацыі;

матывацыя навучэнцаў да актыўнай стваральнай дзейнасці і адказнасці за свае ўчынкі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў ‒ актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.2.3. Парадак правядзення конкурсу

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 13–18 гадоў.

2.2.4. Конкурс праводзіцца ў намінацыі:

  • «Летапіс установы агульнай сярэдняй адукацыі».

2.2.5. Удзельнікі конкурсу даследуюць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды; здабываюць, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць інфармацыю, атрыманую з розных інфармацыйных крыніц аб дадзенай установе адукацыі, яе настаўніках і адметных выпускніках; праводзяць культурна-асветніцкую работу па захаванні традыцый установы адукацыі і папулярызацыі дзейнасці яе настаўнікаў і выпускнікоў.

Пры стварэнні летапісу ўдзельнікі конкурсу прытрымліваюцца храналагічнага прынцыпу, асаблівую ўвагу надаюць зменам, якія адбываліся ва ўстанове адукацыі з цягам часу.

2.2.6. На конкурс прадстаўляецца летапіс установы адукацыі, які складаецца з наступных частак:

даследчага матэрыялу (не болей 3-х старонак) па гісторыі станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі (ад першай згадкі да сённяшняга дня), з указаннем выкарыстаных гістарычных крыніц;

летапіснага матэрыялу, дзе прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці: найбольш адметныя старонкі гісторыі ўстановы адукацыі з прадстаўленнем пацвярджаючых фотаматэрыялаў, а таксама выявы (фотаздымак, малюнак, макет, план і г.д.) установы адукацыі ў розныя гады яе існавання; творчая дзейнасць і працоўны шлях славутых настаўнікаў і выпускнікоў, педагогаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (дапаўняецца фотаздымкамі, фотадакументамі і г.д.); традыцыі, значныя дасягненні ўстановы адукацыі;

апісанне прадмета (-аў) (з фотавыявай), які прадстаўляе каштоўнасць для дадзенай установы адукацыі і адлюстроўвае важныя вехі гістарычнага развіцця ўстановы (можа знаходзіцца ў музеі, музейнай экспазіцыі, ці захоўвацца асобна);

матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў па папулярызацыі і захаванні гісторыі ўстановы адукацыі.

Да 2 жніўня 2024 года работы прадстаўляюцца на адрас ДУДА “ЦТіКДзіМ Салігорскага раёна”, г. Салігорск, Лясны праезд, 2.  Адначасова з папяровым варыянтам летапісу, прадстаўляецца яго электронная версія, якая цалкам дубліруе папяровы варыянт на электронны адрас ctkdim@edus.by.

2.2.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням адносна структуры летапісу;

аналітычны падыход;

змястоўнасць матэрыялу;

храналалагічная паслядоўнасць;

культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць;

творчы падыход у афармленні;

культура мовы.

2.3. Раённы этап рэспубліканскага конкурса «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (далей – конкурс) праводзіцца з лютага по кастрычнік 2024 года.

2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятызму ў  навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і  прыроднай спадчыне роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.

2.3.2. Парадак правядзення конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: 1–4 класы, 5–11 класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

2.3.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку».

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 2 да 5, у залежнасці ад узросту);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі (абавязкова) аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

qr-коды – спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў маршруту і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, месца знаходжання);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, акуратнасць запаўнення Дзённіка, культура мовы.

Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (далей – творчая работа) – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

На конкурс падаецца творчая работа напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням да конкурснага матэрыялу;

змястоўнасць (паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

аўтарскае прадстаўленне работы (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататкі);

культура мовы.

Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

2.3.4. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу ўстановы адукацыі да 20 кастрычніка 2024 года павінны прадставіць папяровы варыянт зарэгістраваных матэрыялаў на адрас: ДУДА “ЦТіКДзіМ Салігорскага раёна”, г. Салігорск, Лясны праезд, 2.

Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, неабходна ўключаць тытульную старонку на беларускай мове.

Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі Акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.Падвядзенне вынікаў мерапрыемстваў Акцыі

Пераможцы і прызёры раённага этапу мерапрыемстваў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ўпраўлення по адукацыі Салігорскага райвыканкама.